Паважаныя сябры! Вітаю вас на старонках свайго блога.
Я з вялікім задавальненнем падзялюся з вамі сваімі распрацоўкамі. Тут вы знойдзеце матэрыялы, якія дапамогуць вам пры падрыхтоўцы да вучэбных заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў па беларускай мове і літаратуры.
Спадзяюся, што блог беларускай мовы і літаратуры будзе карысны і цікавы як для маладых настаўнікаў, так і вопытных спецыялістаў.



понедельник, 11 декабря 2017 г.

Гульня "Размаўляем па-беларуску"



Мэты:
-падтрымліваць цікавасць да беларускай мовы і літаратуры як да вучэбных прадметаў і як да духоўнага здабытку народа;
-фарміраваць нацыянальную свядомую асобу, яе менталітэт;
-развіваць моўную культуру, пашыраць агульны і лінгвістычны кругагляд навучэнцаў;
-развіваць творчыя здольнасці падлеткаў.




                                                 
                                  Ход мерапрыемства:
Выкладчык:
Добры дзень! Мы пачынаем гульню «Размаўляем па-беларуску!”
І хачу пачаць наша мерапрыемства радкамі  з верша Н.Гілевіча, якія прысвечаны нашай роднай мове. Мове, на якой размаўляем мы з вамі, мове нашых бацькоў і дзядоў, мове, гісторыя якой няпростая і цікавая.

Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!
Ты калісьці з калыскі мяне падымала
І вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.
У жыцці маім слова найпершае “мама”
І цяпер для мяне сама міла гучыць.

І канешне, наша гульня таксама прысвечана нашай роднай мове.Праверым наколькі добра вы ведаеце яе.
Вітаем удзельнікаў гульні, балельшчыкаў і шаноўнае журы!
Сустракайце каманду групы №383 і каманду групы №384.
Ацэньваць конкурсную праграму будзе кампетэнтнае журы ў складзе…

Вядучы: І пачынаем мы з размінкі

Кожнай камандзе будзе зададзена па 5 пытанняў. На абмеркаванне 30 секунд.
(За правільны адказ -1 бал.)

1.     У школьнай сумцы я ляжу, як ты вучышся, скажу. (Дзённік)
2.     Якая вадзіца для граматнага гадзіцца? (Чарніла).
3.     Якую сельскагаспадарчую прыладу можна знайсці на галаве? (Каса).
4.     Якія літары ў беларускай мове заўсёды пішуцца пад націскам? (о,ё)
5.     Якую соль нельга дабавіць у ежу? (нота – соль).
6.     Як называюцца старажытныя народныя аповеды пра паходжанне свету, жыццё прыроды і чалавека? (Міфы).
7.     Лірычны твор, пакладзены на музыку? (Песня).
8.     Гаршчок разумны, хоць сем дзірак мае. (Галава)
9.     Якая рака цячэ ў роце? (Дзясна).
10.                       Якую частку слова заўсёды знойдзеш у зямлі? (Корань).

1. Конкурс “ Спрыт, знаходлівасць і розум”
Перада мною ляжаць паветраныя шарыкі, унутры якіх – запіска з заданнем. Для таго, каб дастаць заданне, неабходна да такой ступені надзьмуць шарык, каб ён лопнуў. Каманда, якая здабудзе лісток з заданнем і выканае яго першай і правільна, будзе пераможцай.
Заданне: падбярыце да рускіх слоў беларускія адпаведнікі:
соревнования, хозяйничать, земляника, радуга, глагол, книжный магазин.



2.Конкурс “Словы-змейкі” (пад музыку)
Умовы гэтага конкурсу такія: Усе удзельнікі выходзяць да дошкі і выстраіваіцесь адзін за адным.  Па камандзе першы член каманды пераварочвае ліст прыдумвае  і запісвае слова, што пачынаецца з апошняй літары папярэдняга (словы не павінны паўтарацца). Даецца на конкурс 2 хвіліны. Пераможа тая каманда, якае складзе даўжэйшую змейку.

Слова журы

3 .Конкурс “Аматары беларускага фальклору”
У мяне ёсць 2 канверты, аднак лістоў у іх няма. У канвертах знаходзяцца вядомыя беларускія прыказкі. Праўда, нейкі маленькі шкоднік пажартаваў і разрэзаў прыказкі напалам, а пасля яшчэ і ўсё пераблытаў. Але я думаю, для нас гэта не праблема.
Заданне: за 3 хвіліны ўзнавіць як мага больш беларускіх прыказак. А іх тут схавана роўна 10.
1.     Са свайго языка спусціш –/ на чужым не зловіш.
2.     Слухай многа, /а гавары мала.
3.     У добрую часіну сказаць,/ а ў ліхую прамаўчаць.
4.     Адною рукою/ і вузла не завяжаш.
5.     Дзе розумам не дайду, /дык у кніжцы знайду.
6.     Новых сяброў нажывай, /але старых не забывай.
7.     Ладзь калёсы зімой, /а сані летам.
8.     Лепей мець вераб’я ў руцэ,/ чым арла на суку.
9.     Не раскусіўшы арэх, /зерня не з’ясі.
10.                        Госць на парог – /гаспадыня за пірог.
Выкладчык: Давайце адпачнем і паслухаем цікавыя звесткі пра беларускую мову.

4 .Конкурс “Цікава ведаць”
На дошцы вывешваюцца словы.Навучэнцы па чарзе выбіраюць любое з іх. Выкладчык прапануе заданне з выбраным словам. Калі ўдзельнік не ведае адказ, то яму дапамагаюць гледачы.

Кірыліца. Колькі літар было ў кірыліцы? (43, 24 – запазычаныя, 19 – увялі Кірыл і мяфодзій)
Рыфма. Як называюцца словы, што рыфмуюцца ў гэтых радках?
Сябе паводзіў вельмі бойка,
Ды ўцёк, як пачалася бойка. (Амонімы)
Свята. Гэтае народнае свята заканчвае зіму і сустракае вясну. Асноўнымі стравамі з’яўляюцца малочныя. А ганаровае месца займаюць бліны з рознай мукі.  (Масленіца)
Пісьмо. Як называўся адзін з відаў пісьма, якім валодалі жрацы? Найбольш захавалася гэтае пісьмо ў Кітаі. (Іерогліфы)
Помнік. Якой літары беларускага алфавіта пастаўлены помнік і дзе? (Літары Ў, у Полацку)
Кніга. Якія кнігі перакладаў на беларускую мову Францыск Скарына? (Бібліі)
Лагагрыф. Гэта загадка, дзе патрэбна ўставіць ці выкінуць літару. Адгадайце лагагрыф.
Я расту ў шырокім полі, -
Кветачкі блакітныя,
К прыставіш, - і міжволі
Стану дрэвам пышным я.
(Лён – клён)
Алфавіт. Назавіце 28 літару беларускага алфавіта. (Ы)
Птушка. Апавяданне Уладзіміра Дубоўкі называецца “Дзядуля размаўляе з бацянамі”.
– Хто такія бацяны?      (Буслы.)
Звычаі і абрады. Гэта рэч у народных звычаях і абрадах раней займала важнае месца. Пра якую рэч ідзе размова? На Вадохрышча ўпрыгожвалі ледзяны крыж, на Сёмуху ахвяравалі бярозе, на зажынках ахіналі сноп у куце хаты. (ручнік)
Бархатны сезон. Якія два месяцы на паўднёвым курорце называюцца “бархатным сезонам”? (верасень, катрычнік)
Колер. Які гэта колер – ультрамарын?  (Ярка-сіні)
Вядучы:
Адкажыце ў пісьмовай форме, чаго жадаюць беларусы, калі выкарыстоўваюць наступныя выразы.
Выраз
Адказ
1. Дай божа, каб усё было гожа, а што не гожа – не дай божа.
2. Каб дзяды не ведалі бяды, а ўнукі – мукі.
3. Дай бог чутае бачыць.

4. Каб было і ў місцы, і ў калысцы.
5. Каб пра вас хвала па ўсім свеце гула.
6. Хай яно на сухі лес.
Выкладчык :
Вось і закончылася наша гульня. А хто стаў пераможцам нам раскажа наша паважанае журы.(Падвядзенне вынікаў).
Да новых сустрэч!




Комментариев нет:

Отправить комментарий