Паважаныя сябры! Вітаю вас на старонках свайго блога.
Я з вялікім задавальненнем падзялюся з вамі сваімі распрацоўкамі. Тут вы знойдзеце матэрыялы, якія дапамогуць вам пры падрыхтоўцы да вучэбных заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў па беларускай мове і літаратуры.
Спадзяюся, што блог беларускай мовы і літаратуры будзе карысны і цікавы як для маладых настаўнікаў, так і вопытных спецыялістаў.



пятница, 10 ноября 2017 г.

ВАРТА ПАЧЫТАЦЬ.



1. Зіновій Прыгодзіч «Лірычныя абразкі, мініяцюры». Невялікія філасофскія замалёўкі пра сэнс чалавечага жыцця, узаемаадносіны людзей у грамадстве, бацькоў і дзяцей, міласэрнасць…
2. Валерый Гапееў «Ты не памрэш». Апавяданне пра хворага пухлінай хлопчыка, які разумее, што жыць засталося нядоўга, і спрабуе дазнацца ў бацькоў, а што чакае чалавека пасля смерці…
3. Вольга Іпатава «Залатая жрыца Ашвінаў». Гістарычна-прагодніцкая аповесць пра дзяўчыну Жывену, якая жыла ў часы паганства і прыслужвала ў храме Ашвінаў. Лёс жрыцы складваецца нялегка: яе выкрадае нямецкі рыцар, затым Жывену перавозяць на Усход, каб зрабіць наложніцай. Ды толькі чыстае сэрца і шчырая душа дзяўчыны кожны раз выратоўваюць яе ад чалавечага бруду. У канцы аповесці дзяўчына сустрэне таго адзінага, якому і аддасць сваё сэрца.
4. Аўдыязборнік лірыкі У.Караткевіча «Быў. Ёсць. Буду». Гэта апошняя, развітальная кніга Уладзіміра Караткевіча. Кніга-споведзь, кніга-прызнанне ў любові да роднага краю, кніга-запавет веры і надзеі.
5. Аўдыязборнік вершаў У.Караткевіча, напісаных у розныя гады. Яны не ўвайшлі ні ў адзін з надрукаваных зборнікаў паэта.
6. Аповесць У.Караткевіча «Ладдзя роспачы» ў аўдыязапісе. Галоўны герой Гервасій Выліваха бавіць час на вясёлых ігрышчах і ў любоўных прыгодах, лічачы, што жыццё кароткае і трэба ўсяго паспрабаваць. Задзіра і піяка, ён такім жа жыццялюбам сустракае панну Смерць, якая суправаджае Выліваху на той свет.  Дзівячыся нестандартным паводзінам Гервасія, Смерць прапануе яму шахматны паядынак, стаўка ў якім — 20 гадоў  зямнога жыцця для яго і тых людзей, хто плыў з Вылівахам на той свет. Хто перамог — чытайце або слухайце ў аўдыязапісе…
7. Аповесць У.Караткевіча «Цыганскі кароль» у аўдыязапісе. У гумарыстычна-сатырычнай аповесці аўтар закрануў факт існавання ў канцы XVIII стагоддзя на Гродзеншчыне цыганскага «каралеўства». Шляхцічу Міхалу Яноўскаму наканавана патрапіць у мройную дзяржаву цыганоў і сустрэцца з яго вялікасцю Якубам Першым…

Комментариев нет:

Отправить комментарий